Фота дня: сумныя Boeing 737 MAX

Фота дня: сумныя Boeing 737 MAX

Некалькі дзясяткаў Boeing 737 MAX сабраліся на стаянцы аэрадрома побач з заводам "Боінг" у Сіэтле (Штат Вашынгтон, ЗША). Фота зробленае 1 ліпеня 2019 года.

Пасля двух катастроф за паўгода ад эксплуатацыі Boeing 737 MAX адмовіліся амаль 30 авіякампаній па ўсім свеце. Канцэрн прызнаў наяўнасць памылак ў бартавым праграмным забеспячэнні лайнераў. У сярэдзіне траўня Boeing паведаміў пра выпраўленне памылак. Кампанія правяла 207 выпрабавальных палётаў на закранутых самалётах агульнай працягласцю 360 гадзін.

Фота дня: сумныя Boeing 737 MAX
Boeing 737 MAX на Boeing Field у Сіэтле / Reuters

Лайнеры Boeing 737 Max вернуцца ў камерцыйную эксплуатацыю пасля таго, як унесеныя ў праграмнае забеспячэнне змены будуць адобраныя Федэральным кіраваннем грамадзянскай авіяцыі ЗША (FAA).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі