Вы тут

Філіпенка: мая ідэя — жыць у краіне, дзе б недапушчальныя рэчы не дапускаліся

Саша Філіпенка / Еўрарадыё

8 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік Саша Філіпенка.

Усе патрабаванні беларусаў, якія яны агучваюць падчас пратэстаў, не палітычныя і не эканамічныя. Нават калі яны, і гэта найпершае патрабаванне, патрабуюць, каб Лукашэнка сышоў. Патрабаванні беларусаў — маральна-этычныя, перакананы Саша Філіпенка. Бо ўсё, што адбываецца ў Беларусі і з беларусамі, — гэта барацьба святла з цемрай, дабра са злом.

Пра тое, ці выстаім мы ў гэтай барацьбе і што нам для гэтага патрэбна, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сашам Філіпенкам

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.