Экс-старшыня Мінскага раённага суда закрываў твар тэчкай для папер

Экс-старшыня Мінскага раённага суда закрываў твар тэчкай для папер

2 сакавіка ў Вярхоўным судзе Беларусі пачалі судзіць Аляксандра Хаванскага, былога старшыню Мінскага раённага суда (у 2009-2017 гадах). Яго абвінавачваюць у "крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі" і "злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі". Хаванскі быў затрыманы ў ліпені 2017-га, знаходзіўся пад вартай да сакавіка мінулага года, а цяпер — пад падпіскай пра нявыезд. Ён вырашыў абараняцца самастойна, адмовіўся ад адваката, сцвярджае, што такое рашэнне не звязана з матэрыяльнымі праблемамі.

Як паведамляе nn.by, у судзе Аляксандр Хаванскі гучна абураўся, што яго здымаюць фотакарэспандэнты, закрываў твар тэчкай для папер.

Да 10 сакавіка аб'яўлены перапынак у разглядзе справы.

Экс-старшыня Мінскага раённага суда закрываў твар тэчкай для папер
Аляксандр Хаванскі ў судзе / nn.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі