Дзіяна Арбеніна перанесла сардэчны прыступ

Дзіяна Арбеніна перанесла сардэчны прыступ

Салістка гурта "Ночные снайперы" Дзіяна Арбеніна перанесла сардэчны прыступ, інфармуе ria.ru. Спявачку шпіталізавалі ў Францыі, медыкі забралі яе з гатэля. Здарылася гэта позна ўвечары 17 студзеня. Пазней Арбеніна паведаміла ў Instagram, што яе шпіталізавалі пасля катання на лыжах. Але гэты пост яна неўзабаве выдаліла.

Як стала вядома, сардэчны прыступ працягваўся 16 гадзін. Медыкам ніяк не ўдавалася цалкам зняць боль. Але стан спявачкі стабілізаваўся і яе жыццю пагрозы няма. Арбеніна застаецца пад наглядам лекараў.

Дзіяна Арбеніна спадзяецца хутка вярнуцца на сцэну. Гаворкі пра адмену канцэртаў у рамках юбілейнага тура няма. Канцэрт "Ночных снайперов" у мінскім Палацы спорту запланаваны на 9 сакавіка.

Арбенінай 44 гады. Яна — ураджэнка Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі