"Дзецюкі" дадуць канцэрт у Празе
У Беларусі не могуць, а ў Чэхіі — калі ласка!
6 лістапада беларускі гурт Dzieciuki дасць канцэрт у Празе. Хлопцы заспяваюць як свае старыя хіты, так і песні з апошняга альбома "Рэха". А таксама абяцаюць праспяваць некалькі яшчэ не выдадзеных песень.
Канцэрт адбудзецца ў клубе Mandragora (Korunní 16). Яго арганізоўваюць вядомыя беларусы замежжа Дзяніс Ламейка і Пётрык Дудановіч.
Пачатак імпрэзы ў 19:00. Кошт увахода — 200 крон.