Дырэктара музея, які не падпісаў пратакол галасавання, знайшлі мёртвым

Дырэктара музея, які не падпісаў пратакол галасавання, знайшлі мёртвым

Валанцёры пошукава-выратавальнага атрада "Анёл" знайшлі мёртвым Канстанціна Шышмакова, дырэктара Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея імя Баграціёна. 29-гадовы мужчына быў адным з двух сябраў участковай камісіі, якія адмовіліся падпісаць пратакол галасавання на нядаўніх прэзідэнцкіх выбарах — маўляў, ён быў сфальсіфікаваны.

15 жніўня Шышмакоў выйшаў на працу з адпачынку, але дадому не вярнуўся. Ад таго часу яго ніхто не бачыў. У Мінску ў аўторак музейныя работнікі выходзілі на акцыю з расцяжкай "Дзе Канстанцін Шышмакоў?". І вось якраз сёння было высветлена, што ён загінуў. Цела знайшлі ў Нёмане.

Еўрарадыё выказвае спачуванні сваякам Канстанціна Шышмакова.

Дырэктара музея, які не падпісаў пратакол галасавання, знайшлі мёртвым
facebook.com/angel.search.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі