Вы тут

Для цырымоніі закрыцця Еўрагульняў на "Дынама" надзьмулі Нацыянальную бібліятэку

Раман Пратасевіч / Еўрарадыё

30 чэрвеня ў 22:00 на стадыёне "Дынама" пачнецца цырымонія закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія стартавалі ў Мінску 21 чэрвеня. 

Арганізатары кажуць, што цырымонія будзе ўяўляць сабой маштабную вечарынку і флэшмоб-дыскатэку, прысвечаную спаборніцтвам — удзельнікам, валанцёрам і тым, хто гэта ўсё прыдумаў. Шоў будзе цягнуцца гадзіну пяцьдзесят хвілін. Адна з яго частак будзе распавядаць пра сучасную Беларусь. Для гэтага на стадыёне надзьмулі Нацыянальную бібліятэку.

Сярод сённяшніх ганаровых гасцей — прэзідэнт Еўрапейскага Алімпійскага Камітэту Янез Качыянчыч — ён зноў звернецца да мінчукоў і гасцей па-беларуску, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, экс-кіраўнік Арменіі Серж Саргсян, Аляксандр Лукашэнка — ад яго таксама варта чакаць урачыстага слова.

У музычнай частцы свята выступяць "Леприконсы", IOWA, Tesla Boy, J:Морс, Аксана Волкава. Хэдлайнерам заяўлены Мікалай Баскаў.

У Еўрагульняў узялі удзел больш за 4000 спартоўцаў з 50-ці краін. Было разыграна 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. 

Глядзіце, як прама цяпер выглядае стадыён "Дынама"!