Двое дзяцей нелегальных мігрантаў трапілі ў Літве ў рэанімацыю

Двое дзяцей нелегальных мігрантаў трапілі ў Літве ў рэанімацыю

У Літве ў рэанімацыю трапілі двое дзяцей нелегальных мігрантаў, якія прыйшлі з Беларусі, піша delfi.lt.

Яны перайшлі мяжу з Беларусі зранку ў чацвер, 22 ліпеня. Бацькі расказалі памежнікам, што перад пераходам дзецям далі нейкія таблеткі, каб яны былі спакойнымі і не перашкаджалі пераходу мяжы. Таблеткі далі людзі ў масках, якія праводзілі нелегалаў да мяжы з Літвой.

Яшчэ адну таблетку далі бацькам: яны мусілі даць яе дзецям падчас пераходу па тэрыторыі Літвы. Гэтую таблетку памежнікі перадалі лекарам.

"Дзеці былі млявымі, не маглі кантактаваць. Памежнікі выклікалі хуткую. Лекары павезлі дзяцей у Алітускую лякарню і змясцілі ў рэанімацыю", — гаворыцца ў паведамленні літоўскіх памежнікаў.

Цяпер стан дзяцей ацэньваецца як стабільны, іх жыццю нічога не пагражае. 

Ад пачатку года з Беларусі ў Літву незаконна перайшлі мяжу 2300 мігрантаў. Літоўскія палітыкі заявілі, што гэта гібрыдная вайна з боку афіцыйнага Мінска. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі