Вы тут

Два гады таму ў Кіеве быў забіты журналіст Павел Шарамет

Фота: svoboda.org

Два гады таму ў Кіеве быў забіты вядомы журналіст Павел Шарамет. Яго забойства застаецца нераскрытым, прозвішчы забойцаў і замоўцаў не названыя. І гэта нягледзячы на тое, што ўкраінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка назваў расследаванне "справай гонару", адзначае hromadske.ua.

Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня 2016 года — на скрыжаванні вуліц Івана Франка і Багдана Хмяльніцкага ўзарваўся яго аўтамабіль. Пасля таго, як журналіст з'ехаў з Беларусі, ён працаваў у Расіі, а ў апошнія пяць гадоў жыў у Кіеве, быў вядучым на радыё "Весці", працаваў ва "Украінскай праўдзе".

20 ліпеня ў Кіеве на месцы гібелі Паўла Шарамета праходзіць акцыя памяці.