Відэа: жыхары Кіева спрабуюць выратаваць Паўла Шарамета

Відэа: жыхары Кіева спрабуюць выратаваць Паўла Шарамета

У інтэрнэце апублікаванае відэа, на якім бачна, як жыхары Кіева яшчэ да прыезду медыкаў спрабуюць выратаваць Паўла Шарамета. Вядомага журналіста дастаюць з машыны, якая працягвае дыміцца і гарэць, і спрабуюць аказаць першую дапамогу. Неўзабаве з’яўляюцца медыкі, якія забіраюць Шарамета.

Нагадаем, вядомы журналіст беларускага паходжання Павел Шарамет быў забіты сёння ў Кіеве ў выніку выбуху ў яго машыне. Паводле папярэдняй інфармацыі праваахоўнікаў, у машыне спрацавала выбуховае прыстасаванне. У 7.40 Шарамет ад’ехаў ад дома па вуліцы Франка, 12 і даехаў да скрыжавання. У той момант пад сядзеннем кіроўцы спрацавала выбуховае прыстасаванне: пачуўся хлапок і машына загарэлася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі