"Дняпро" — у фінале футбольнай Лігі Еўропы (відэа)

"Дняпро" з Днепрапятроўска выйшла ў фінал футбольнай Лігі Еўропы. У Кіеве ўкраінскі клуб выйграў у "Напалі" — 1:0. Адзіны гол на 58-й хвіліне забіў Яўген Селязнёў. Нагадаем, у першым матчы была нічыя 1:1.

Італьянская "Фіярэнціна" прайграла іспанскай "Севільі" — 0:2 (у першай гульні іспанцы таксама выйгралі — 3:0). Такім чынам, 27 траўня ў Варшаве ў фінале Лігі Еўропы сустрэнуцца "Дняпро" і "Севілья".

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі