Дату перамоваў па Украіне вызначаць у сераду праз скайп-сустрэчу

Дакладная дата мінскай сустрэчы кантактнай групы па Украіне будзе вядомая ў сераду. Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на заяву віцэ-спікера Народнага савета самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі" Дзяніса Пушыліна.

Прадстаўнік так званай "ДНР" заявіў, што 10 снежня праз скайп адбудуцца перамовы наконт дакладнай даты мінскай сустрэчы. "Калі мы дасягнем разумення, то сустрэча адбудзецца і будзе вызначаная дакладная дата. Калі не — тады пра сустрэчу казаць рана", — заявіў Пушылін.

Плануецца, што на сустрэчы будзе абмяркоўвацца абмен палоннымі і "рэжым артылерыйскай цішыні" на ўсходзе Украіны. Акрамя таго, прадстаўнікі "ДНР" хочуць, каб Украіна зняла эканамічную блакаду Данбаса і набылі моц раней абвешчаныя а потым адмененыя законы "Аб асаблівым статусе Данбаса" і "Аб амністыі".

Фота — Fotobank/Getty Images

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі