Да пачатку 2015 года Лукашэнка сфармуе "баяздольны склад урада" (відэа)

У аўторак на нарадзе, прысвечанай развіццю і перспектывам эканомікі, Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз гаварыў пра абнаўленне кадраў, у тым ліку ўрада.

Лукашэнка: "Для мяне цяпер праблема нумар адзін, улічваючы формулу "кадры вырашаюць усё", сфармаваць да пачатку года баяздольны склад урада. Я не гавару, што трэба ўсіх разагнаць. Можа быць і вы яшчэ з гэтым урадам можаце не толькі патроны падносіць, але і кулямёт у руках трымаць...".

Кіраўнік дзяржавы жорстка крытыкаваў урад за праваленыя "па галоўных накірунках" паказчыкі. "Спрацавалі горш, чым абяцалі", — прызнаў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што на парадку дня стаіць пытанне недаверу да ўрада. "Улічваючы, што правалены гэты год, дзе гарантыя, што будзе выкананы будучы?", — сказаў ён.

Такім чынам, яшчэ сёлета ўрад чакае істотнае абнаўленне. Пытанне толькі ў тым, ці захавае сваю пасаду прэм'ер Мясніковіч.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі