Да +26 градусаў: якім будзе надвор'е напачатку тыдня

Калі ідзяце ў лес — будзьце асцярожныя з агнём. Захоўваецца высокая пажарная небяспека, папярэджваюць сіноптыкі / pixabay
Калі ідзяце ў лес — будзьце асцярожныя з агнём. Захоўваецца высокая пажарная небяспека, папярэджваюць сіноптыкі / pixabay

Лета ў Беларусі пачалося сапраўднымі летнімі тэмпературамі. А вось начныя тэмпературы пакуль не спрыяюць доўгім шпацырам. Сіноптыкі спрагназавалі, якім будзе надвор'е ў найбліжэйшыя дні.

Так, у панядзелак, 5 чэрвеня, у паўднёвых рэгіёнах Беларусі паветра прагрэецца да +25°С. На іншай частцы рэспублікі слупок тэрмометра ўдзень падымецца да +17..+23°С. А вось ночы пакуль што халаднаватыя: +2..+9°С. Нягледзячы на зменную хмарнасць, ападкаў амаль не будзе. Вецер няўстойлівы, умераны.

У аўторак, 6 чэрвеня, ападкаў таксама не чакаюць. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе +1..+8°С, месцамі да +10°С, максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе вагацца ад +19°С па паўночным усходзе да +26°С па поўдні краіны, кажуць у Гідраметцэнтры.

Аматараў адпачынку на прыродзе сіноптыкі папярэджваюць: у лясах захоўваецца высокая, а месцамі надзвычайная пажарная небяспека. Так што будзьце, калі ласка, акуратныя з жаданнем паехаць на шашлыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі