ЦВК: яўка ў першы дзень датэрміновага галасавання склала 4,69%

ЦВК: яўка ў першы дзень датэрміновага галасавання склала 4,69%

У ЦВК Беларусі агучылі вынікі першага дня датэрміновага галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Яўка склала 4,69%. Найбольш актыўна галасавала Віцебская вобласць (там яўка склала 5,52%), найменш актыўна — Гродзенская (3,68%). У Мінску ў аўторак прагаласавалі 5,14%.

На папярэдніх выбарах у Палату прадстаўнікоў у верасні 2016-га ў першы дзень датэрміновага галасавання яўка склала 3,92%. На адным з выбарчых участкаў у Мінску прагаласавала амаль палова выбарцаў.

Асноўны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў — нядзеля, 17 лістапада.

ЦВК: яўка ў першы дзень датэрміновага галасавання склала 4,69%
vybary2019.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі