Рэкордная яўка на датэрміновым галасаванні на ўчастку ў Мінску (фотафакт)
Рэкордная яўка зафіксаваная на датэрміновым галасаванні на ўчастку № 433 ў Фрунзенскім раёне Мінска. На копіі пратакола ўчастковай выбарчай камісіі пазначана, што яна склала, як мінімум, больш за 10% толькі за адзін дзень: з 1700 бюлетэняў у аўторак, 12 лістапада, выдалі 178. Звычайна бюлетэняў камісіі атрымліваюць больш, чым зарэгістравана выбаршчыкаў. Таму рэальны адсотак тых, хто ўжо прагаласаваў, можа быць большы.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пройдуць 17 лістапада. У аўторак пачалося датэрміновае галасаванне.
Пратакол пра першы дзень датэрміновага галасавання на ўчастку / Licia Vargus
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.