Як выглядае самы малы выбарчы ўчастак у Беларусі
На здымку — самы малы выбарчы ўчастак у Беларусі, які знайшло Еўрарадыё. Ён займае маленькі пакой у 11-м інтэрнаце БДУ ў Мінску. Там вельмі цесна, а назіральнікі сядзяць проста перад членамі ўчастковай камісіі.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада, але ў аўторак пачалося датэрміновае галасаванне. На 110 выбарчых акругах 516 кандыдатаў у дэпутаты. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына кажа, што няма ніводнай безальтэрнатыўнай акругі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.