3,92% — яўка за першы дзень датэрміновага галасавання

3,92% — яўка за першы дзень датэрміновага галасавання

3,92% выбаршчыкаў прыйшло на ўчасткі ў першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Такія дадзеныя абнародаваў ЦВК па выніках 6 верасня. Пры гэтым на некаторых участках зафіксаваная рэкордная яўка.

На сталічны ўчастак № 637, дзе галасуюць студэнты БНТУ, у аўторак прыйшло 928 з 2110 выбаршчыкаў, або 44%. Такія дадзеныя падае выбарчая камісія, а сябры назіральнай кампаніі “Права выбару” налічылі толькі 500 чалавек.

6 верасня таксама ішло масавае галасаванне студэнтаў БНТ на выбарчым участку №549 Коласаўскай выбарчай акругі №106, які знаходзіцца ў вучэбным корпусе ўніверсітэта. Студэнты арганізавана групамі ў вучэбны час прыходзілі на ўчастак для галасавання. Па іх словах, іх “папрасілі” прагаласаваць датэрмінова. Назіральнікі кампаніі “За справядлівыя выбары” адзначаюць, што тут у першы дзень прагаласавала 785 чалавек з 1028 усіх выбаршчыкаў, а гэта 76%.

На выбарчы ўчастак № 688 Партызанскай выбарчай акругі №110 супрацоўнік міліцыі строем прывёў на галасаванне 75 чалавек, якія адбываюць пакаранне ў папраўчай калоніі пасялення.

У сваю чаргу назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” працавалі на 153 участках. Яны палічылі, што за першы дзень прагаласаваць прыйшло 7695 чалавек, а па пратаколах камісій — 8359. Разыходжанні зафіксавалі амаль на траціне ўчасткаў, дзе вялося назіранне.

3,92% — яўка за першы дзень датэрміновага галасавання

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі