ЦВК: патрабаваць пераправеркі подпісаў можа толькі кандыдат. А калі ён у турме?

ЦВК: патрабаваць пераправеркі подпісаў можа толькі кандыдат. А калі ён у турме?

Выбаршчыкі, якія прасілі праверыць, ці залічаныя іх подпісы за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, атрымалі адказ з Цэнтрвыбаркама. З яго вынікае, што ніякай пераправеркі "несапраўдных" подпісаў не будзе: "Выбарчае заканадаўства не прадугледжвае працэдуры пераправеркі подпісу выбаршчыка на яго патрабаванне...". ЦВК заяўляе, што "на практыцы гэта не можа быць рэалізавана з-за шматтысячнай колькасці падпісных аркушоў і подпісаў у іх".

Знаёміцца з матэрыяламі праверкі подпісаў можа толькі патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты. І толькі ён можа звяртацца ў суд у выпадку, калі яго не зарэгіструюць.

"Такім чынам, прававых падстаў для задавальнення заяў, што паступілі, няма", — прысуд ад ЦВК.

Як вядома, Віктар Бабарыка, за вылучэнне якога здалі 361 тысячу подпісаў, а залічылі толькі 165 тысяч, з 18 чэрвеня знаходзіцца ў СІЗА КДБ. У яго няма магчымасці азнаёміцца з вынікамі праверкі.

ЦВК: патрабаваць пераправеркі подпісаў можа толькі кандыдат. А калі ён у турме?
rec.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі