Сілавікі паказалі відэа з лекарам-вязнем Ігарам Пастновым
Ігар Пастноў / тг-канал сілавікоў
У інтэрнэце з'явілася кароткае відэа са зняволеным віцебскім лекарам Ігарам Пастновым. Яго апублікаваў тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў.
На відэа вязень зачытвае: "Артыкул 167, частка 3 — гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару". Незразумела, ці мае ён дачыненне да гэтага артыкула.
Напярэдадні праваабаронцы са спасылкай на неназваныя крыніцы паведамлялі, што Пастноў памёр у калоніі.
Вядомасць да яго прыйшла ў 2013 годзе: Пастноў крытыкаваў дзейнасць віцебскіх медустановаў. Калі ён выступіў у недзяржаўных СМІ з крытыкай тагачаснага старшыні абвыканкама Аляксандра Косінца, Пастнова на месяц прымусова адправілі ў псіхіятрычную клініку.
Пазней лекара судзілі і адправілі ў калонію. Дата суда, абвінавачанне і прысуд невядомыя, бо жыў Пастноў замкнёна, сваякоў у яго не было.