У Беларусі новы флэшмоб — людзі фатаграфуюцца з подпісамі, якія "зніклі"

 У Беларусі новы флэшмоб — людзі фатаграфуюцца з подпісамі, якія "зніклі"

У Беларусі новы сеціўны флэшмоб — #пропалаподпись. Выбаршчыкі фатаграфуюцца са сваімі подпісамі, якія "зніклі" — не былі залічаныя за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Справа ў тым, што калі тэрытарыяльныя выбарчая камісія двойчы прызнае несапраўднымі больш за 15% з выпадковай выбаркі подпісаў, здадзеных за таго ці іншага кандыдата, несапраўднымі лічацца ўсе подпісы, здадзеныя ў гэтым рэгіёне. Выбаршчыкаў гэта абурыла. 

"Мы што, вецер нейкі, ці што?" — здзіўляецца гродзенец Руслан Кулевіч.

"Дзяржава прызнала несапраўднымі нашыя подпісы. Кошт нашых подпісаў у вачах дзяржавы — нуль. Але мы сапраўдныя, і мы гэта дакажам", — звяртаецца да выбаршчыкаў каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава.

Іншыя беларусы вырашылі пашукаць свой подпіс з дапамогай сацсетак.

"Вы ўяўляеце, учора згубіўся мой подпіс. Такі як у пашпарце. Ён са мной з 2008 года, з таго часу, як я прозвішча пасля вяселля змяніла. І жылі мы з ім увесь гэты час "душа ў душу". Увогуле, нішто не прадвяшчала бяды. Але! Давялося мне пакінуць яго за двух кандыдатаў у прэзідэнты. І пачалося, — піша мінчанка Святлана Шастак. — Вельмі хочацца верыць, што мой подпіс знойдзецца! Да таго, хто знойдзе — пераканаўчая просьба перадаць яго ў выбарчую камісію Фрунзенскага раёна г. Мінска".

 У Беларусі новы флэшмоб — людзі фатаграфуюцца з подпісамі, якія "зніклі"
У гэтых дзяўча таксама зніклі подпісы...

Ужо апублікаваныя дзясяткі фота.

30 чэрвеня стала вядома, што тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі прызналі сапраўднымі толькі 75 000 подпісаў са 160 000, здадзеных за вылучэнне Валерыя Цапкалы, і толькі 165 000 з 361 000, здадзеных за вылучэнне Віктара Бабарыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі