ЦВК: На 16:00 яўка выбарцаў склала больш за 63%

ЦВК: На 16:00 яўка выбарцаў склала больш за 63%

На 16:00 яўка выбарцаў на мясцовых выбарах у Беларусі склала больш за 63,66%, інфармуе Цэнтрвыбаркам. Найбольш у Віцебскай і Магілёўскай абласцях — 69,69% і 69,22% адпаведна, найменш у Брэсцкай вобласці — 61,41% і ў Мінску — 53,93%.

Як паведамляла Еўрарадыё, па дадзеных ЦВК, датэрмінова прагаласавала 34,95% выбарцаў. Гэта рэкордная лічба, калі параўноўваць з папярэднімі мясцовымі выбарамі. Першы дзень датэрміновага “выйграў” Мінск, дзе яўка склала 5,76%. Па выніках усяго датэрміновага галасавання “перамагла” Гомельская вобласць (36,48%), а ў асноўны дзень на 16:00 лідыруе Віцебшчына. Хаця на 12:00 на першым месцы па яўцы выбарцаў яшчэ была Гомельская вобласць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі