Ціханоўская паразмаўляла з прэзідэнтам Літвы пра пашырэнне санкцый

Ціханоўская паразмаўляла з прэзідэнтам Літвы пра пашырэнне санкцый

Святлана Ціханоўская паразмаўляла з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам пра пашырэнне санкцый у дачыненні афіцыйнага Мінска. Апошнія падзеі ў Беларусі яны абмеркавалі па відэасувязі. Гэта — забойства Рамана Бандарэнкі, рэпрэсіі, звальненне паўсотні супрацоўнікаў "Беларуськалія", дапамога рэпрэсаваным. Ціханоўская падзякавала за жорсткую пазіцыю Вільні ў адносінах уладаў Беларусі. Гаворка ішла і пра збор даных пра злачынствы, якія адбыліся ў нашай краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў. Наўседа паабяцаў, што Літва падтрымае працу "па міжнародным расследаванні злачынстваў супраць правоў чалавека".

Як вядома, ЕС рыхтуе пашырэнне санкцый супраць афіцыйнага Мінска. У яго "чорным спісе" пакуль 55 чалавек, адказных за фальсіфікацыі выбараў і гвалт супраць мірных пратэстоўцаў.  Краіны Балтыі днямі ўзгаднілі свой агульны беларускі "чорны спіс", у ім 156 прозвішчаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі