Вы тут

Краіны Балтыі ўзгаднілі агульны беларускі "чорны спіс", у ім 156 прозвішчаў

Дзмітрый Баскаў, Сяргей Кавальчук, Віктар Лукашэнка — усе яны патрапілі пад санкцыі краін Балтыі / БЕЛТА

Краіны Балтыі (Літва, Латвія і Эстонія) ўзгаднілі агульны беларускі "чорны спіс", у ім 156 прозвішчаў. Гэта чыноўнікі і сілавікі, адказныя за фальсіфікацыі выбараў і за гвалт супраць мірных дэманстрантаў. Пад 1-м нумарам пазначаны Аляксандр Лукашэнка. Пад апошнімі нумарамі — Дзмітрый Баскаў і Дзмітрый Шакута, якія апынуліся ў цэнтры скандалу ў сувязі са злівамі аўдыёзапісаў, у тым ліку і па справе аб гібелі Рамана Бандарэнкі.

"Чорны спіс" апублікаваны Міністэрствам замежных спраў Эстоніі. Гэтыя санкцыі дзейнічаюць толькі ў краінах Балтыі. Як вядома, ЕС пакуль уключыў у свой беларускі "чорны спіс" 55 чалавек уключна з Аляксандрам Лукашэнкам. Але рыхтуецца пашырэнне санкцый. Асабліва турбуе афіцыйны Мінск магчымае ўвядзенне эканамічных санкцый.

vm.ee

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.