У МЗС Расіі заявілі, што Масква і Мінск вымушаны адказваць на санкцыі ЕС

У МЗС Расіі заявілі, што Масква і Мінск вымушаны адказваць на санкцыі ЕС

У МЗС Расіі заявілі, што Масква і Мінск вымушаны адказваць на санкцыі ЕС і робяць гэта скаардынавана. Такую заяву зрабіў намеснік расійскага міністра Андрэй Рудэнка. Паводле яго слоў, пытанне будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні калегій знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін 25-26 лістапада. Рудэнка таксама заявіў, што магчымае пашырэнне санкцый Бруселем супраць афіцыйнага Мінска паўплывае і на беларускую эканоміку, і на аўтарытэт краіны, і на дабрабыт грамадзян, паведамляе ria.ru.

ЕС збіраецца пашырыць санкцыі супраць Беларусі ў адказ на працяг рэпрэсій. Калі дагэтуль быў толькі "чорны спіс" з 55 асобаў, адказных за фальсіфікацыі выбараў і гвалт супраць мірных дэманстрантаў, дык плануецца ўвесці санкцыі і супраць юрыдычных асобаў, прадпрыемстваў, якія "фінансуюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі".

Напярэдадні міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей распавёў, якім чынам улады Беларусі могуць адказаць на пашырэнне санкцый ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі