Вы тут

Ці дапаможа веданне сваіх правоў падчас затрымання вас міліцыяй?

Затрыманні падчас вулічных акцый / Еўрарадыё

Вы ведаеце, як правільна сябе паводзіць у зносінах з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, якія правы вы маеце? Калі не, то праграма “Твае правы” — для вас. “Твае правы” — гэта кішэнны дапаможнік, распрацаваны для таго, каб вы ў любы момант маглі даведацца, якія правы вы маеце і як можаце абараніць іх.

Што канкрэтна, якія парады змяшчае праграма і ці лёгка ёй карыстацца? Сітуацыйны тэкставы квэст — ці дапаможа ён справіцца з рэальнай сітуацыяй? Дапаможа ці нашкодзіць у рэальнай сітуацыі веданне сваіх правоў?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца праваабарончай арганізацыі “Прававая ініцыятыва” Вікторыя Фёдарава і сябра рады грамадскага руху “Дзея” Максім Ціханаў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.