"Чэлсі" і "Рэал" — у паўфінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў (відэа)

"Чэлсі" пасля гасцявога паражэння ад ПСЖ (1:3) дома выйграў з лікам 2:0 і крочыць далей. "Рэал" прайграў у гасцях дортмундскай "Барусіі" — 0:2, але за кошт хатняй перамогі з лікам 3:0 згуляе ў паўфінале.



Адзначым, што ПСЖ і "Рэал" гулялі без сваіх лідараў — адпаведна Златана Ібрагімавіча (у яго траўма) і Крышціяну Раналду (на трэніроўцы ў яго ўзніклі нейкія праблемы са здароўем).

Нагадаем, першыя матчы 1/4 фінала Лігі чэмпіёнаў прайшлі 1 красавіка. "Барселона" і "Атлетыка", "Манчэстар Юнайтэд" і "Баварыя" згулялі ўнічыю 1:1. Яны правядуць свае другія матчы 9 красавіка.

Фота — uefa.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі