Чарговае затрыманне ў Беларусі, на гэты раз знайшлі $140 тысяч (фота)

Чарговае затрыманне ў Беларусі, на гэты раз знайшлі $140 тысяч (фота)

Чарговае затрыманне ў Беларусі. Гендырэктар аднаго з дзяржаўных холдынгаў атрымаў хабар у асабліва буйным памеры ад бізнесмена. Сума хабару склала 85 тысяч еўра. Прэс-служба МУС паведамляе, што гендырэктар атрымаў грошы "за забеспячэнне перамогі ў тэндары на закупку тэхналагічнага абсталявання і своечасовай аплаты".

Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі МУС правялі ператрус па месцы жыхарства генеральнага дырэктара. У яго знайшлі 140 тысяч долараў у эквіваленце. Зберажэнні захоўваліся ў доларах, еўра і ў беларускіх рублях.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры" (ч. 3 арт. 430 КК). Кіраўніку дзяржаўнага холдынга пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, яго могуць пазбавіць права займаць пэўныя пасады ды займацца пэўнай дзейнасцю.

Як бачым, Міністэрства ўнутраных спраў паказала, што не толькі КДБ затрымлівае хабарнікаў і знаходзіць у іх сотні тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі