Цэнтрвыбаркам: Яўка на датэрміновых выбарах склала амаль 35%
![Цэнтрвыбаркам: Яўка на датэрміновых выбарах склала амаль 35%](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/jauka-1802.jpg.webp?itok=Cb8m6lb4)
Датэрмінова на мясцовых выбарах прагаласавалі 34,95% выбарцаў. Такую лічбу назвала журналістам старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына, інфармуе БЕЛТА.
Раней старшыня ЦВК прагназавала, што яўка на датэрміновае галасаванне складзе да 32%.
Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў праходзяць у Беларусі сёння. З 8.00 да 20.00 будуць працаваць 5870 выбарчых участкаў.
Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана 22,2 тысячы чалавек. Яны прэтэндуюць на крыху больш як 18 тысяч мандатаў.