Цапкала — пра Лукашэнку: ён ведаў, колькі ад свінаматкі народзіцца парсючкоў

Цапкала — пра Лукашэнку: ён ведаў, колькі ад свінаматкі народзіцца парсючкоў

21 траўня на прэс-канфрэнцыі ў Мінску патэнцыйнаму кандыдату ў прэзідэнты, былому кіраўніку беларускага ПВТ Валерыю Цапкале нагадалі пра яго ўдзел у камандзе Аляксандра Лукашэнкі ў 1994-м. Палітык прапанаваў не згадваць "хто там з кім быў" раней і "перавярнуць тую частку гісторыі". Пры гэтым ён проста феерычна выказаўся пра кіраўніка дзяржавы:

"Ён быў блізкі маёй бабулі, таму што ведаў, колькі ад свінаматкі павінна нарадзіцца парсючкоў. Ён разумеў, колькі курэй павінен пакрываць певень".

Але цяпер, кажа Валерый Цапкала, трэба сыходзіць ад гэтага. "Не трэба [кіраўніку краіны] займацца каровамі", — заявіў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі