Былое мястэчка Германавічы на Шаркоўшчыне адзначыла сваё 450-годдзе

Свята пачалося каля музея Язэпа Драздовіча, дзе Шаркаўшчынская мастацкая школа ладзіла пленэр. Музей размешчаны ў былым палацы Шырыных, якія калісьці валодалі Германавічамі.



Менавіта дзякуючы Ігнацыю Шырыну, які пабудаваў гэты палац, Германавічы і ўзгаданыя ў летапісных крыніцах.



Потым свята перамясцілася на цэнтральную плошчу мястэчка. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня Шаркаўшчынскага райсавета Уладзімір Шнец.



Былі на свяце і Ігнацій Шырын з жонкай, Язэп Драздловіч, іншыя гістарычныя асобы, якіх сыгралі мясцовыя артысты. Краязнаўца Кліменцій Кожан распавёў, як у свой час дабіваўся перайменавання адной з вуліц мястэчка ў вуліцу імя Язэпа Драздовіча. Праўда, зараз на некаторых дамах назва вуліцы напісаная па-руску.



Сярод іншага, трэба адзначыць, што раённыя ўлады нарэшце заўважылі мясцовую краязнаўцу і грамадскую актывістку Аду Райчонак. Дарэчы, яна запрасіла вядомых беларускіх бардаў, сярод якіх былі Андрэй Мельнікаў і Таццяна Матафонава, на гэта свята. Зрэшты, восеньскі дождж перашкодзіў іх выступу, і свята давялося працягнуць у прыватным музеі Ады Райчонак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі