Бяспечны LIVE: слухаем разам акустычны анлайн-канцэрт Akute
![Бяспечны LIVE: слухаем разам акустычны анлайн-канцэрт Akute](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/akute1104.jpg.webp?itok=LJBqrjrR)
Еўрарадыё і "Арт Сядзіба" робяць усё магчымае, каб вы не сумавалі вечарамі ў нашыя цяжкія часы каранцінаў і самаізаляцыі. 11 красавіка ў нас анлайн-канцэрт. Для тых, хто ў доміку, грае гурт Akute! Акустычны сэт — упершыню за апошнія пару гадоў.
Каб трапіць на канцэрт, цяпер не трэба нікуды ісці. Ды і куды ты пойдзеш, калі ўсё паадмянялася праз каранавірус? Проста далучайцеся да стрыму на Youtube і ў Facebook. Пачатак у 20:00.
Каранавірус не пакіне нас без канцэртаў!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.