Бяспечны LIVE: Лера Яскевіч

Бяспечны LIVE: Лера Яскевіч

Еўрарадыё і "Арт Сядзіба" робяць усё магчымае, каб вы не сумавалі вечарамі ў нашыя цяжкія часы каранцінаў і самаізаляцыі. 28 траўня ў нас трынадцаты анлайн-канцэрт "Бяспечны LIVE". Сёння ізноў дарогу маладым: для тых, хто ў доміку, акустычны анлайн-канцэрт грае спявачка і зорка сацсетак Лера Яскевіч!

Вытрымліваем дыстанцыю бяспекі! Лера — у пустой студыі, гледачы — дома, перад экранамі.

Каб трапіць на канцэрт, цяпер не трэба нікуды ісці. Ды і куды ты пойдзеш, калі ўсё паадмянялася праз каранавірус? Проста далучайцеся да стрыму на Youtube і ў Facebook. Пачатак у 20:30.

Каранавірус не пакіне нас без канцэртаў!

Папярэднія выпускі "Бяспечны LIVE": Ад Akute і "Палаца" да ANGST і Лисы!

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі