Вы тут

Бяспечны LIVE: для тых, хто ў доміку, акустычны анлайн-канцэрт грае Nürnberg

"Бяспечны LIVE" #10

Еўрарадыё і "Арт Сядзіба" робяць усё магчымае, каб вы не сумавалі вечарамі ў нашыя цяжкія часы каранцінаў і самаізаляцыі. 7 траўня ў нас юбілейны, дзясяты анлайн-канцэрт з серыі "Бяспечны LIVE". Для тых, хто ў доміку, акустычны сэт грае пост-панк-гурт Nürnberg — музычнае адкрыццё 2018 года па версіі Belarus Music Live.

Каб трапіць на канцэрт, цяпер не трэба нікуды ісці. Ды і куды ты пойдзеш, калі ўсё паадмянялася праз каранавірус? Проста далучайцеся да стрыму на Youtube і ў Facebook. Пачатак у 20:30.

Каранавірус не пакіне нас без канцэртаў!

Папярэднія выпускі "Бяспечны LIVE": Ад Akute і "Палаца" да ANGST і Лисы!
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.