Вы тут

Бяспечны LIVE: акустычны анлайн-канцэрт грае Алесь-Францішак Мышкевіч

Бяспечны LIVE #11

Еўрарадыё і "Арт Сядзіба" робяць усё магчымае, каб вы не сумавалі вечарамі ў нашыя цяжкія часы каранцінаў і самаізаляцыі. 14 траўня ў нас чарговы анлайн-канцэрт з серыі "Бяспечны LIVE". Для тых, хто ў доміку, акустычны сэт грае Алесь-Францішак Мышкевіч — франтмэн The Superbullz і бас-гітарыст Drezden.

Каб трапіць на канцэрт, цяпер не трэба нікуды ісці. Ды і куды ты пойдзеш, калі ўсё паадмянялася праз каранавірус? Проста далучайцеся да стрыму на Youtube і ў Facebook.

Пачатак у 20:30.

Каранавірус не пакіне нас без канцэртаў!

Папярэднія выпускі "Бяспечны LIVE": Ад LEIBONIK і "Мутнаевока" да Лисы і Nürnberg!
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.