Вы тут

Бяспечны LIVE: для тых, хто ў доміку, акустычны анлайн-канцэрт грае LEAR

LEAR

Еўрарадыё і "Арт Сядзіба" робяць усё магчымае, каб вы не сумавалі вечарамі ў нашыя цяжкія часы каранцінаў і самаізаляцыі. Апошнім часам мы адкрываем для вас маладых беларускіх выканаўцаў. І нам гэта падабаецца! 23 красавіка ў нас чарговы анлайн-канцэрт з серыі "Бяспечны LIVE". Для тых, хто ў доміку, акустычны сэт грае LEAR.

Каб трапіць на канцэрт, цяпер не трэба нікуды ісці. Ды і куды ты пойдзеш, калі ўсё паадмянялася праз каранавірус? Проста далучайцеся да стрыму на Youtube і ў Facebook. Пачатак у 20:30.

Каранавірус не пакіне нас без канцэртаў!

Папярэднія выпускі "Бяспечны LIVE": Ад Akute і "Палаца" да ANGST і Лисы!
 

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.