Вы тут

20 траўня на Еўрарадыё акустычны анлайн-канцэрт The Road Dogs

The Road Dogs

Еўрарадыё робіць усё магчымае, каб вы не сумавалі вечарамі ў нашыя цяжкія часы каранцінаў і самаізаляцыі. За апошнія два месяцы мы правялі 11 канцэртаў "Бяспечны LIVE", і заўтра будзе яшчэ адзін. А сёння ў нас, так бы мовіць, сайд-праект — гурт The Road Dogs з акустычным сэтам.

Каб трапіць на канцэрт, цяпер не трэба нікуды ісці. Ды і куды ты пойдзеш, калі ўсё паадмянялася праз каранавірус? Проста далучайцеся да стрыму на "Ютубе" і ў "Фэйсбуку". Пачатак у 20:30.

Каранавірус не пакіне нас без канцэртаў!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.