Канцэрт памяці ахвяр халакосту ўсё ж адбудзецца

Канцэрт "Жоўтыя зоркі" / Слава Поталах, сацсеткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі
Канцэрт "Жоўтыя зоркі" / Слава Поталах, сацсеткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі

Памяць ахвяр халакосту ўсё ж ушануюць у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Чатыры гады запар да гэтага дня арганізоўвалі канцэрт "Жоўтыя зоркі". Але пасля ананімкі ў Мінкульт над канцэртам навісла пагроза. Сёлета ў канцэрце будзе задзейнічаны сімфанічны аркестр і іншыя калектывы.

"Канцэрта "Жоўтыя зоркі" ў нашай афішы папросту няма, але калі вас цікавіць, ці адзначае неяк Беларуская дзяржаўная філармонія Дзень памяці ахвяр халакосту — так, адзначае. Канцэрт адбудзецца 27 студзеня — гэта будзе вялікі праект з удзелам многіх калектываў і салістаў. Безумоўна, Дзень памяці ахвяр халакосту будзе адлюстраваны ў нашай афішы", — расказалі ў сімфанічным аркестры Белдзяржфілармоніі.

Канцэрт "Жоўтыя зоркі" ў Мінску, 2021 год

Нагадаем, што ў канцы лістапада 2021 года "неабыякавы грамадзянін" напісаў у Міністэрства культуры ліст, у якім паведамляў, што сродкі ад падобных праектаў ідуць на "падтрымку апазіцыйных арганізацый, напрыклад "Гродзенскі хоспіс", а выступаюць у іх артысты, "якія ўдзельнічалі ў незаконных акцыях".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі