Будынак мазырскай ДАІ падпалілі "кактэйлем Молатава"

Выгаралы службовы пакой мазырскай ДАІ
Выгаралы службовы пакой мазырскай ДАІ

Ноччу 28 кастрычніка ў будынак ДАІ ў Мазыры кінулі бутэльку з гаручай вадкасцю, піша Следчы камітэт. Паводле паведамлення СК, гэта зрабіў невядомы мужчына, які падышоў да будынка з тыльнага боку, "разбіў шкло акна на першым паверсе і кінуў унутр памяшкання бутэльку з гаручай вадкасцю". Выгараў адзін службовы пакой, пацярпелых няма.

На фота відаць абгарэлы пакой: ён ці быў паўпусты, ці з яго падчас пажару паспелі вынесці мэблю.

На месцы інцыдэнту працуюць следчыя, вывучаецца запіс камер назірання, усталяваных паблізу ДАІ. Злачынцу шукаюць. Мазырскім РАСК заведзеная крымінальная справа па ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства) КК Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі