Будынак Брагінскага райвыканкама адрамантуюць за паўмільёны долараў

Будынак Брагінскага райвыканкама адрамантуюць за паўмільёны долараў

Будынак Брагінскага райвыканкама адрамантуюць за паўмільёны долараў у эквіваленце. Як піша gomel.today, камунальнае ўнітарнае даччыннае прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Рэчыцкага раёна” праводзіць тэндэр на выкананне будаўніча-мантажных працаў па аб’екце “Мадэрнізацыя з элементамі рэканструкцыі будынка Брагінскага раённага выканаўчага камітэта”.

Пачатковы кошт тэндэра складае 1 088 414 беларускіх рублёў. Крыніца фінансаванны — мясцовы бюджэт. Пачатак будаўніча-мантажных працаў запланаваны на 29 кастрычніка сёлета, а меркаваны тэрмін рамонту — 4 месяцы.

У Гомельскім аблвыканкаме нядаўна правялі капітальны рамонт памяшканняў адміністратыўнага будынку. Найдаражэй каштавала мадэрнізацыя галоўнага ўваходу — 823,9 тысячы рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі