Больш за палову грамадскага транспарту ў Мінску трэба спісаць

Больш за палову грамадскага транспарту ў Мінску трэба спісаць

Больш за палову грамадскага транспарту ў Мінску замартызаваная і падлягае спісанню. Пра гэта заявіў першы намеснік гендырэктара  ГП "Мінсктранс" Алег Дзюбенка, перадае агенцтва "Мінск-Навіны".

Сёння парк сталічнага транспарту ўключае 137 трамваяў (на лінію ў час пік выходзяць 98), 801 тралейбус (у час пік працуюць 680), 1560 аўтобусаў (у час пік — 983).

Па словах Дзюбенкі, сярэдні ўзрост трамваяў 11 гадоў, але іх тэрмін службы разлічаны на 15 гадоў. "А сярэдні ўзрост аўтобусаў і тралейбусаў — 9,5 года пры тэрміне службы 10 гадоў. Аднак дзякуючы нашым тэхнічным службам пасажыры не бачаць вялікіх недахопаў ні ў вонкавым выглядзе, ні ў працы рухомага складу", — дадаў спецыяліст.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі