:B:N: скончылі запіс новага двайнога сінгла (відэа)

:B:N: запісалі новы сінгл, які сімвалізуе, як сцвярджаюць музыкі, рух гурта наперад. Песні "Мой свет" і "Вяртанне" адлюстроўваюць цяперашні настрой і дух каманды.


"У песні "Мой свет" паказаныя два розных бакі чалавека, якія існуюць паасобку і часам сустракаюцца, даючы імкненне да таго, чаго б не атрымалася зрабіць з адным з іх, - філасофствуе сталы аўтар тэкстаў :B:N: Сяргей Машковіч. - А ў "Вяртанні" з набліжэннем дому мы развітваемся з дэпрэсіяй, выкліканай адлегласцю і разумеем, што ніводная краіна не стане тым домам, дзе ёсць мама, родныя і сябры".


Два месяцы таму :B:N: змяніў склад. Не дзіва, што музыкі пачынаюць эксперыментаваць з гучаннем. Праўда, пакуль кардынальных зменаў чакаць не варта, - папярэджвае лідар гурта Алесь Лютыч:


"Нам ёсць да чаго імкнуцца. Тым больш кожны з нас мае сваё ўяўленне, як мусіць гучаць наша музыка. У кожнага свае музычныя густы, але пры гэтым мы знаходзім кампрапіс у плане падыходу да запісу. Мы слухаем абсалютна розную музыку і гэта вельмі добра! Агульны крытэрый - якасць музыкі. І не толькі якасць запісу, але і якасць самога матэрыялу, арыгінальнасць, унікальнасць".


Выхад безназоўнага яшчэ сінгла запланаваны на восень.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі