Блогерку, якую са скандалам не пусцілі ў метро, будуць судзіць (відэа)

Прапаршчык УУС па ахове метрапалітэна Ігар Дунько падаў у суд на вядомую блогерку і піяршчыцу Алену Стогаву (Мельнікаву). Ён перакананы, што словы “менты” і “ментаўская краіна”, "ненавіджу вас усё душой", выкарыстаныя дзяўчынай у допісе ў “Жывым журнале”, абражаюць яго гонар. Блогерку ўжо дапыталі ў міліцыі, яе паказанні далучаныя да матэрыялаў справы. Разгляд справы адбудзецца 19 студзеня а 16-ай гадзіне.

Скандал разгарэўся на пачатку снежня мінулага года, калі супрацоўнікі метрапалітэна не пусцілі Алену Стогаву на платформу станцыі “Парк Чалюскінцаў”. На іх думку, блогерка і піяршчыца была ў нецвярозым стане і магла прычыніць сабе шкоду. Сама дзяўчына фактам недапушчэння да паслуг грамадскага транспарту моцна абурылася і напісала пра гэта скандальны пост, дзе і выкарыстала згаданае раней словазлучэнне.

Гісторыя атрымала шырокі розгалас ў сацсетках і СМІ, пасля чаго метрапалітэн вырашыў апублікаваць відэазапіс з камер назірання. На ім бачны момант інцыдэнту. Меркаванні каментатараў наконт паводзінаў супрацоўнікаў метрапалітэна і прапаршчыка міліцыі а таксама стану Алены Стогавай раздзяліліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі