Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі: Пратэсты дальнабойшчыкаў — не справа Крамля

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі: Пратэсты дальнабойшчыкаў — не справа Крамля

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што пытанне аб пратэсце расійскіх дальнабойшчыкаў па-ранейшаму не ўваходзіць у парадак дня Крамля, але параіў звярнуць увагу на захады, якія робяць у сувязі з гэтым профільныя ведамствы.

Як паведамляе ВВС, у пяніцу, 4 снежня Дзярждума Расіі адразу ў другім і ў трэцім чытанні прыняла папраўкі ў закон аб аўтамабільных дарогах. Сярод іншага, папраўкі ў дзясяткі разоў зніжаюць штрафы для вялікагрузных машын, якія не аплачваюць карыстанне федэральнымі трасамі.

Пры гэтым прынятыя папраўкі замацоўваюць у федэральным заканадаўстве норму пра тое, што “рух транспартных сродкаў, якія маюць дазволеную масу болей за 12 тон, па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання федэральнага значэння дапускаецца пры ўмове ўнясення платы ў залік кампенсацыі шкоды”.

4 снежня дальнабойшчыкі з некалькіх рэгіёнаў Расіі, у тым ліку Пецярбурга, Краснадарскага краю, Дагестана, Валгаградскай і Растоўскай абласцей, планавалі зладзіць акцыю пратэсту ў Маскве.

Фота: rbc.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі