Дваіх мінчан выпадкова пасадзілі пад замок у гандлёвым цэнтры

Двое гасцей піцэрыі, размешчанай у гандлёвым цэнтры “Рублёўскі” на вуліцы Рафіева ў Мінску, апынуліся пад замком пасля закрыцця ўстановы. Інцыдэнт здарыўся позна ўвечары ў чацвер. Мужчыны каля 22.00 зайшлі ў “Экспрэс-піццу”, павячэралі там. За дзесяць хвілінаў да закрыцця іх папярэдзілі, што трэба сыходзіць. Наведнікі папрасілі яшчэ пяць хвілінаў, каб даесці і дапіць набытае, пасля чаго сышлі. Калі ж яны спусціліся да выхаду з самога гандлёвага цэнтра, то выявілася, што дзверы зачыненыя.

Ахоўнік цэнтра бачыў іх праз шкляныя дзверы і нягледзячы на жэстыкуляцыю наведнікаў, якія прасілі іх выпусціць, не даў ім выйсці. Не адчынілі ім і службовы выхад у піцэрыі. Тады госці выклікалі міліцыю і заявілі пра незаконнае ўтрыманне.

Пасля выкліку міліцыі з’явіўся намеснік дырэктара піцэрыі і прапанаваў ім пакінуць памяшканне праз службовы ўваход, але госці пайшлі на прынцып і сталі чакаць міліцыю. Таксама яны пакінулі водгук аб установе ў кнізе скаргаў. Калі міліцыя прыехала, мужчыны накіраваліся ў райаддзел для складання пратаколу аб незаконным утрыманні, піша Onliner.by