У Заслаўі на Новы год завісла паўсотні дальнабойшчыкаў (відэа)
![У Заслаўі на Новы год завісла паўсотні дальнабойшчыкаў (відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zaslaue.png.webp?itok=CUjER3RF)
У Заслаўі болей за паўсотні кіроўцаў фур сустрэлі Новы год у кабінах сваіх аўтамабіляў. Напярэдадні свята лагістычны цэнтр адной з гандлёвых кампаній быў перагружаны, таму новы тавар (гэта пераважна фрукты) часова не прымалі.
У выніку дальнабойшчыкі з розных краін некалькі дзён стаялі ў чарзе ў чаканні разгрузкі. Кіроўцы не мелі даступнай пітной вады, гарачага харчавання і туалетаў. Да таго ж супрацоўнікі ДАІ патрабавалі ад іх прыбраць грузавікі з дарожнай абочыны.
У інтэрв’ю БелаПАН кіроўцы выказвалі спадзяванне, што змогуць здаць свае грузы на склады прымаючай кампаніі сёння, 2 студзеня.