Вы тут

Блогер NEXTA: чарговае здарэнне на чыгунцы — цяпер у Віцебску (дакумент)

pixabay.com

Чарговае здарэнне на чыгунцы адбылося ў Віцебску, піша ў сваім Telegram-канале блогер NEXTA. 

Паводле дакумента, які публікуе блогер, 5 жніўня ў Віцебску з рэек сышла парожняя цялежка. З улікам папярэдніх інцыдэнтаў на чыгунцы блогер NEXTA канстатуе: "Мабыць, мы можам казаць ужо пра нейкую сістэмную праблему".

Як распавядала Еўрарадыё, 15 ліпеня пад Крупкамі з рэек сышлі некалькі вагонаў грузавога цягніка. 24 ліпеня каля Багушэўска перакуліліся 15 цыстэрнаў са звадкаваным прапанам. 30 ліпеня на станцыі Брэст-Усходні з рэек сышоў вагон таварнага цягніка "Беларуськалію".