Вагон з лога "Беларуськалія" сышоў з рэек на станцыі "Брэст-Усходні"

onlinebrest.by
onlinebrest.by

У ноч на 30 ліпеня на станцыі "Брэст-Усходні" з рэек сышоў вагон таварнага цягніка. Інфармацыю пра гэта Еўрарадыё пацвердзіў намеснік начальніка станцыі Ігар Гукіш.

"Ахвяр няма, людзям нічога не пагражала. Праводзіцца службовае расследаванне", — сказаў Гукіш. Ён не ўдакладніў, які тавар перавозіў састаў. На вагоне, які сышоў з рэек, ёсць вялікі надпіс "Беларуськалій".

ЧП на станции “Брест-Восточный”: вагон с лого "Беларуськалия" сошёл с рельсов
onlinebrest.by
ЧП на станции “Брест-Восточный”: вагон с лого "Беларуськалия" сошёл с рельсов
onlinebrest.by

Выпадак на "Брэсце-Усходнім" — гэта ўжо трэцяе надзвычайнае здарэнне з таварнымі вагонамі на беларускай чыгунцы за апошні месяц, пра які стала вядома. 15 ліпеня непадалёк ад станцыі Крупкі сышлі з рэек 7 вагонаў грузавога цягніка. А 24 ліпеня на перагоне паміж Оршай і Віцебскам пад адхон адправіліся 16 цыстэрн са звадкаваным газам. Адна з іх аказалася прабітая, уцечку ліквідавалі супрацоўнікі МНС Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі