Пад Крупкамі сышоў з рэек грузавы цягнік, у напрамку Оршы — затрымкі руху (фота)

Пад Крупкамі сышоў з рэек грузавы цягнік, у напрамку Оршы — затрымкі руху (фота)

Надзвычайнае здарэнне адбылося на чыгунцы пад Крупкамі. Як мінімум два вагоны грузавога цягніка сышлі з рэек. 

На месца здарэння адпраўлены аднаўленчы цягнік. Рабочыя спяша вернуць таварняк на рэйкі, а потым пачнуць рамонт чыгуначнага палатна. Рух цягнікоў часова будзе адбывацца толькі па адным шляху, таму магчымыя затрымкі, 

Электрычка з Оршы на Мінск і грузавы цягнік ўжо амаль гадзіну стаяць на станцыі Слаўнае. Пра гэта яму паведаміў адзін з пасажыраў. Па гучнай сувязі пасажырам заявілі, што стаянка працягнецца "нявызначаны час". Таксама на няпэўны час затрыманае адпраўленне яшчэ адной электрычкі з Оршы на Мінск. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі