Беражкоў: НАК маўчыць больш за месяц, бо не ведае, што адказаць

Алімпійскі камітэт, у які ўплывовае спартовае выданне “Прессбол” больш за месяц таму накіравала скаргі на пазбаўленне акрэдытацыі на Алімпійскіх гульнях у Пекіне, ужо месяц у адказ маўчыць. Гэта парушэнне ўсіх правілаў дзелавой перапіскі і заканадаўства, лічыць галоўны рэдактар “Прессбола” Уладзімір Беражкоў.

“Калі б гэта быў не Алімпійскі камітэт, я б ужо даўно падаў у суд”, - сказаў Уладзімір Беражкоў у інтэр’вю Еўрарадыё.

Беражкоў: Алімпійскаму камітэту проста няма чаго нам адказаць. Я стаўлю сябе на іх месца: скажам, мне прыходзяць такія лісты, як я пішу. І я не ведаю, што мне адказаць, я павінен вярнуць акрэдытацыю -- вось і ўсё.

Нагадаем, “Прессбол” пазбаўлены акрэдытацыі на алімпіяду ў Пекіне нібыта за абразу НАКа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі